Фестываль фальклорнага мастацтва «РАДАВОД»
15 лютага 2019 года пачаўся адбор удзельнікаў VII адкрытага фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод».
Адкрыты фестываль фальклорнага мастацтва «Радавод» праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў дзеля падтрымкі, аховы і зберажэння самабытнай культуры Берасцейшчыны, папулярызацыыі яе сярод дзяцей і моладзі, ажыццяўлення дыялогу культур паміж рознымі пакаленнямі і носьбітамі.
У фестывалі прымаюць удзел навучэнцы, калектывы народнай творчасці, гурты, ансамблі, індывідуальныя выканаўцы фальклорнага мастацтва, танцавальныя пары – выканаўцы народных побытавых танцаў, пераемнікі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і традыцыйнай кухні ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладасці вобласці.
Нашу гімназію прадстаўляла вучаніца 8 «Б» класа Назарук Мілена ў намінацыі «Фальклорны касцюм» пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ніны Уладзіміраўны Палешкі.