Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
У пачатковай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Мэта: выхаванне цікавасці да вывучэння роднай мовы і літаратуры праз удзел вучняў у разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах.
Задачы: развіць пазнавальную цікавасць вучняў да прадметаў; развіваць творчыя здольнасці вучняў праз далучэнне іх да беларускай культуры; выхоўваць у вучняў патрыятызм, павагу і гонар да культурнай і гістарычнай спадчыны краіны; папулярызацыя роднай мовы, літаратуры.
У рамках тыдня прайшлi конкурсы загадак і малюнкаў, гульнi "Перакладчык", "Не проста ў словы я гуляю - на роднай мове размаўляю", акцыя "Размаўляю па-беларуску".