Дзень паэзіі
21 сакавіка адзначаўся сусветны Дзень паэзіі.
Усе адзначаюць гэта свята. У Брэсцкім педагагічным універсітэце імя А.С. Пушкіна таксама адзначалася гэта дата. У цэнтры У.А. Калесніка сабралася шмат студэнтаў, школьнікаў, выкладчыкаў універсітэта. Вучаніцы гімназіі №5 г.Брэста таксама наведалі гэтае мерапрыемства - Назарук Мілена і Піскур Дзіана, якія прымалі удзел, чыталі выдатныя вершы.
Мілена чытала верш Якуба Коласа "Шчаслівая хвіліна".
А Дзіана верш Аркадзя Куляшова "Ліст з палону".
Педагогі і настаўнікі універсітэта таксама віншавалі нас з гэтым святам і выступамі.
Адбылася цудоўная сустрэча. Усім вельмі спадабалася.